Пад атакай УСУ сістэмы СПА і РЛС: спадарожнікі зафіксавалі асяродкі ўзгарання ў Крыме
3- 1.07.2025, 9:16
- 5,842

Магчыма, былі пашкоджаныя ЗРК С-300 і С-400.
УСУ атакавалі вайсковыя аб'екты на тэрыторыі акупаванага Крыма. Мясцовыя паблікі пішуць, што моцныя выбухі былі прыблізна паміж 00:20 і 00:50 у раёне Керчы і Хвядосы.
Паблік "Крымскі вецер" паведамляе, што спадарожнікі NASA зафіксавалі моцныя асяродкі ўзгарання на поўдзень ад вёскі Курортнае (Ленінскі раён, Крым), што размешчана на ўзбярэжжы Азоўскага мора.
Менавіта ў гэтым раёне знаходзіліся сістэмы С-300 і С-400, а таксама РЛС. Пра што сведчаць фота, якія раней былі выкладзены жыхарамі Крыма ў Сеціве.



Крыніца піша, што ў раёне Курортнага таксама была заўважаная РЛС "Каста-2Е2".
Пры гэтым УСУ пачалі атакаваць вайсковыя аб'екты ў Крыме яшчэ позна ўвечары 30 чэрвеня. Пра выбухі паведамлялі жыхары Джанкоя, якія чулі гукі прылётаў у раёне аэрадрома.