У Беларусі пачаў дзейнічаць базавы рахунак для сацыяльных выплат
4- 1.07.2025, 9:41
- 4,138

Што гэта значыць.
Базавы рахунак для сацыяльных выплат пачаў дзейнічаць у Беларусі з 1 ліпеня. Аб гэтым нагадалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
"З 1 ліпеня 2025 года сацыяльныя выплаты будуць пералічвацца толькі на базавы рахунак", - удакладнілі ў Мінпрацы.
У ведамстве растлумачылі, што на ўказаны рахунак будуць пераводзіцца пенсіі, дапамогі на дзяцей (гаворка ідзе пра выпадкі, калі яны выплачваюцца праз сацыяльную абарону, а не праз працу). Таксама на базавы рахунак будуць пераводзіць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, дапамогу ў беспрацоўі, выплаты асобам, што замяшчаюць сем'і, выплаты на блізнят, а таксама дапамогу па догляду інваліда I групы або асобы старэйшай за 80 гадоў, матэрыяльную дапамогу да школы.
У прэс-службе ўдакладнілі, што тым, хто атрымлівае выплаты праз пошту, базавы рахунак не спатрэбіцца. Да названай катэгорыі належаць пенсіянеры, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, грамадзяне старэйшыя за 70 гадоў, асобы з абмежаванай здольнасцю да перамяшчэння (функцыянальны клас 3 і вышэй). Акрамя таго, размова ідзе пра інвалідаў, бацькоў, якія даглядаюць дзіця-інваліда да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу па доглядзе, атрымальнікі дапамог на дзяцей праз работу або вучобу, асобы без права на жыхарства (замежнікі з дазволам на часовае пражыванне) і атрымальнікі дапамог на пахаванне.
У Міністэрстве працы растлумачылі: базавы рахунак уяўляе з сябе бясплатны банкаўскі рахунак у беларускіх рублях. Па ім не спаганяецца плата за залічэнне і зняцце грашовых сродкаў, за аплату тавараў і паслуг праз АРІП і іншыя базавыя аперацыі.