4 жнiўня 2025, панядзелак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус-дальнабойшчык ехаў у аўтобусе пасажырам, але трапіўся з фальшывымі пасведчаннем кіроўцы

5
Беларус-дальнабойшчык ехаў у аўтобусе пасажырам, але трапіўся з фальшывымі пасведчаннем кіроўцы

Як так атрымалася?

Рэйсавы аўтобус Каўнас - Менск ехаў з Літвы ў Беларусь. На мяжы ў пункце пропуску Мядзінінкай яго даглядалі літоўскія памежнікі, паведаміла памежная служба Літвы.

Сярод пасажыраў быў 36-гадовы беларус, які падаў беларускі пашпарт і дазвол на пражыванне ў Літве. Памежнікі запатрабавалі дадатковыя дакументы - тады беларус падаў пасведчанне кіроўцы.

І вось яно выклікала ў памежнікаў падазрэнне. Праверка паказала, што пасведчанне фальшывае. Яно было нібыта выдадзенае ў 2024 годзе тэрмінам на 10 гадоў.

Мужчына расказаў, што працуе дальнабойшчыкам у адной з літоўскіх кампаній. Год таму яго ў Беларусі пазбавілі пасведчанне за перасячэнне двайной суцэльнай лініі. А потым нейкі невядомы прапанаваў яму купіць "новае" пасведчанне за 500 еўраў. Кіроўца пагадзіўся і праз некаторы час атрымаў пасведчанне праз пошту. З таго часу беларус і карыстаўся падробленым пасведчаннем.

Яго ўзялі пад варту і распачалі расследаванне. За такое злачынства можна пазбавіцца не толькі пасведчання кіроўцы, але і свабоды на тэрмін да 4 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках