13 жнiўня 2025, Серада, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыю накрыла моцная спякота

3
Францыю накрыла моцная спякота

Закрыта больш за 1000 школ і верхавіна Эйфелевай вежы.

У Францыі ў аўторак, 1 ліпеня, чакаецца новы пік спякоты, у сувязі з чым у 16 дэпартаментах краіны абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі.

Пра гэта паведамляе Le Figaro.

Як адзначана, яшчэ для 68 дэпартаментаў захаваны аранжавы ўзровень небяспекі.

Французскае метэаралагічнае агенцтва папярэджвае, што ў аўторак у "аранжавых" дэпартаментах чакаецца тэмпература паветра ў дыяпазоне ад 36°C да 39°C.

У дэпартаментах з чырвоным узроўнем небяспекі спякота дасягне паказчыкаў 40-41°C.

"Паніжэнне тэмпературы пачнецца паступова ў сераду з захаду краіны, але ў цэнтры і на ўсходзе краіны захаваецца спякотнае надвор'е", – тлумачыць агенцтва.

Праз моцную спякоту верхавіна знакамітай Эйфелевай вежы ў Парыжы будзе закрытая для наведвальнікаў да серады. Пры гэтым наведвальнікі могуць патрапіць на першы і другі паверхі.

Міністэрства адукацыі абвясціла ў панядзелак увечары, што каля 1350 дзяржаўных школ з 45 тысяч будуць часткова ці цалкам закрытыя ў аўторак праз гарачае надвор'е.

Прэм'ер-міністр Францыі Франсуа Байру адправіўся ў Аператыўны цэнтр міжведамаснага крызіснага кіравання (Cogic) для ацэнкі сітуацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках