Беларусаў абтэлефаноўваюць «падаткавікі»
2- 1.07.2025, 12:51
- 10,294

Будзьце пільныя.
Тэлефонныя ашуканцы ніяк не супакояцца - зараз абтэлефаноўваюць беларусаў пад выглядам падатковай праз Viber.
Аб падазроных званках расказалі ў інспекцыі МПЗ Менска. Туды патэлефанавалі некалькі чалавек, з якімі звязваліся ашуканцы.
— Тэкст тых, хто тэлефануе, — класічная «разводка на грошы»: «На ваш рахунак паступілі грошы, і калі вы не падыдзеце да нас на Мяснікова, 29, то гэтыя грошы спішуцца…». Гэта абсурд, але вельмі небяспечны для фінансаў грамадзян, - папярэдзілі ў сапраўднай падатковай.
Там нагадалі, што не выкарыстоўваюць мэсэнджары для сувязі з плацельшчыкамі падаткаў.
- Выключэнне магчыма толькі ў тым выпадку, калі вы ўжо маеце кантакт з канкрэтным супрацоўнікам у пытаннях праверкі або выканання запыту і самі папрасілі тэлефанаваць вам з выкарыстаннем мэсэнджара. У гэтым выпадку вы ведаеце прозвішча, імя і пасаду супрацоўніка, а таксама пытанні, якія развязваеце.