13 жнiўня 2025, Серада, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нездарма рэжым занерваваўся

16
Нездарма рэжым занерваваўся

Паход на рынкі далёкай дугі скончыўся поўным правалам.

Нездарма беларускія ўлады хвалююцца, што знешні гандаль у іх зусім разбалансаваўся. За травень дэфіцыт у гандлі таварамі дадаў яшчэ 350 млн даляраў. А ўсё таму, што паход на рынкі далёкай дугі скончыўся поўным правалам, піша planbmedia.io.

За пяць месяцаў беларускі экспарт скараціўся на 3,4%, а імпарт наадварот вырас на 2,4%. У параўнанні з мінулым годам гандлёвы дэфіцыт падскочыў амаль на 60%. Так што нездарма беларускі Нацбанк, аб'явіўшы павышэнне стаўкі рэфінансавання, перажываў, што знешні гандаль зусім разбалансаваўся.

Найбольш беларускі экспарт пацярпеў на рынках далёкай дугі. Тых, якія беларускія ўлады спрабуюць асвоіць, але ніяк не атрымліваецца. Калі ў красавіку экспарт у краіны па-за СНД упаў на 13%, то у траўні - ужо на 16 %.

Праўда, з імпартнымі таварамі атрымлівалася змагацца больш паспяхова, чым прасоўваць беларускія. Калі за красавік прырост імпарту з краін далёкай дугі склаў 17%, то ў траўні ён павялічыўся ўсяго на 2%. Хаця гандлёваму балансу гэта ўсё адно не дапамагло. Пры імпарце ў 1,6 млрд. даляраў і экспарце ў 800 млн. баланс атрымаўся глыбока адмоўным.

Не дапамог гандлёваму балансу і прырост на 1% беларускага экспарту ў краіны СНД. Гэта значыць, большай часткай, у Расею. За месяц беларускі экспарт склаў 2,45 млрд. даляраў. Імпарт, праўда, скараціўся на 6%, але гэта хутчэй вынік умацавання расейскага рубля да даляра, а не таго, што Беларусь стала ўвозіць менш тавараў.

А галоўная праблема з беларускім гандлёвым дэфіцытам не ў тым, што ён вялікі і ўвесь час узрастае, кампенсаваць яго няма чым. Згодна з вынікамі першага квартала, калі таварны дэфіцыт быў яшчэ на мільярд даляраў меншы, адмоўнае сальда па ліку гандлёвых аперацый складала ўжо больш за 2 млрд. даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках