Беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар
5- 1.07.2025, 18:37
- 5,758

Міні-вакацыі ў першы тыдзень ліпеня.
3 ліпеня сёлета прыпадае на чацвер. Як гэта паўплывае на пераносы працоўных і выходных дзён?
Доўгія ліпеньскія выходныя звязаныя са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Было вырашана пятніцу, 4 ліпеня, таксама аб'явіць выходным днём. Такім чынам, у першы тыдзень ліпеня беларусаў чакаюць чатыры выходныя дні запар.
Адпрацаваць пятніцу, 4 ліпеня, трэба будзе ў суботу, 12-га. Такім чынам, адразу пасля вельмі кароткага (тры працоўныя дні) тыдня і доўгіх выходных, будзе шасцідзённы працоўны тыдзень і адзін выходны - нядзеля, 13 ліпеня.