Знешняя запазычанасць Беларусі вырасла на некалькі мільярдаў даляраў
13- 1.07.2025, 15:02
- 4,654

На кожнага беларуса прыпадаюць тысячы даляраў знешняй запазычанасці.
Толькі за першы квартал 2025 года знешняя запазычанасць Беларусі значна вырасла. Такія дадзеныя змяшчаюцца ў нядаўняй афіцыйнай справаздачы Нацбанка.
На 1 красавіка гэтага года валавая знешняя запазычанасць РБ склала $37,4 мільярда даляраў (у пачатку года была $35,165 мільярда).
Гэта значыць, адзначае thinktanks, што на кожнага беларуса прыпадае больш за 4 тысячы даляраў знешняй запазычанасці.
Да гэтага запазычанасць Беларусі ў разліку на душу насельніцтва зніжалася тры гады запар, пачынаючы з 2022-га.
У Нацбанку гэты рост тлумачаць найперш пераацэнкай пазыкавых абавязацельстваў, а таксама аперацыямі знешнегандлёвага фінансавання.