20 жнiўня 2025, Серада, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь заляцела не менш за 17 расейскіх БПЛА

1
У Беларусь заляцела не менш за 17 расейскіх БПЛА

Адзін з іх упаў блізу ад населенага пункта.

«Флагшток» працягвае маніторынг выпадкаў парушэння паветранай прасторы Беларусі расейскімі ўдарнымі дронамі падчас масаваных атак на Украіну. Паводле звестак украінскага канала "Рында Маніторыт" ўстаноўлена, што за чэрвень такіх выпадкаў было не менш за 17.

Як правіла, БПЛА перасякалі мяжу, якая праходзіць па рацэ Днепр у Гомельскай вобласці. Частка дронаў, праляцеўшы цераз Беларусь, вярталіся зноў на тэрыторыю Украіны. Лёс іншых заставаўся невядомы.

Фіксаваліся пралёты расейскіх ударных беспілотнікаў над гарадамі. Жыхары Рэчыцы сведчылі, што 1 чэрвеня бачылі і чулі "Шахед" над цэнтрам горада.

Удалося верыфікаваць выпадак падзення БПЛА блізу населенага пункта. Дрон упаў на мяжы Глускага і Акцябрскага раёнаў днём 3 чэрвеня ў раёне вёскі Ратміравічы.

Міліцыя папярэджвала мясцовых жыхароў пра адказнасць за распаўсюджванне інфармацыі аб інцыдэнце. Відавочцы ідэнтыфікавалі БПЛА як расейскі “Шахед”. Пра дэтанацыю дрона інфармацыя не паступала.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках