11 жнiўня 2025, панядзелак, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на шашы пачалі ўсталёўваць «шэрыф-бэлькі»

17
У Беларусі на шашы пачалі ўсталёўваць «шэрыф-бэлькі»

Усяго ўсталявалі чатыры такія сістэмы

На ўчастку шашы М1 у Віцебскай вобласці усталявалі новую сістэму пасіўнага забеспячэння бяспекі дарожнага руху - так званыя “шэрыф-бэлькі”. Прылады імітуюць светлавую сігналізацыю аўтамабіляў ДПС дзеля на зніжэння аварыйнасці на небяспечных участках, расказалі ў ДАІ.

"Шэрыф-бэлькі" з'явіліся ў Дубровенскім раёне - ад 604 да 609 кіламетру трасы. Усяго ўстаноўлены чатыры такія сістэмы. Яны з мігатлівымі сінімі агнямі, якія добра бачныя кіроўцам з адлегласці да кіламетра. Эфект аналагічны сустрэчы з сапраўднай патрульнай машынай - кіроўца інстынктыўна зніжае хуткасць і становіцца больш уважлівы.

Мэта “шэрыф-бэлек” - прэвентыўнае ўздзеянне на паводзіны кіроўцаў. Такая форма візуальнага папярэджання дапамагае павысіць дысцыпліну на дарозе і знізіць рызыку ДТЗ, асабліва ў месцах з павышанай аварыйнасцю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках