14 жнiўня 2025, Чацвер, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Affairs: Перамога Украіны - гэта не мара, а стратэгічная магчымасць

Foreign Affairs: Перамога Украіны - гэта не мара, а стратэгічная магчымасць

ЕЗ і ЗША могуць падарваць эканоміку Расеі.

Чаканне хуткага развязання вайны ва Украіне пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША ў студзені 2025 года не апраўдаліся. Ні Украіна, ні Расея не гатовыя да кампрамісу: Кіеў адмаўляецца ахвяраваць суверэнітэт, Масква патрабуе капітуляцыі, піша Foreign Affairs (пераклад - сайт Charter97.org).

Тым не менш Украіна захоўвае шанец на перамогу - пры ўмове рашучай падтрымкі Захаду. Ваенныя поспехі Кіева, такія як аперацыя «Павуцінне» і паспяховая абарона ў 2022 годзе, дэманструюць, што ўкраінскае войска ўмее эфектыўна выкарыстоўваць абмежаваныя рэсурсы. Аднак нераўнамерная і запозненая ваенная дапамога ЗША і ЕЗ толькі зацягвае вайну.

Эканамічныя санкцыі супраць Расеі таксама сталіся слабымі. Выбарачныя меры, у тым ліку частковае адключэнне банкаў ад SWIFT і мноства выключэнняў, дазволілі Маскве адаптавацца.Хаўруснікі Украіны да гэтага часу не выкарыстоўвалі ўвесь патэнцыял санкцыйнага ціску.

Ключом да змены сітуацыі можа стаць выкарыстанне замарожаных расейскіх актываў на суму каля $300 мільярдаў. Гэтыя сродкі могуць прафінансаваць украінскую абарончую прамысловасць, закуп узбраенняў, аднаўленне інфраструктуры і гуманітарныя патрэбы.

Каб падарваць эканоміку РФ, ЕЗ і ЗША павінны ўзмацніць экспартны кантроль, поўнасцю адключыць расейскія банкі ад SWIFT, абмежаваць энэргетычныя даходы Масквы і націснуць на Кітай - асноўнага пастаўшчыка тэхналогій для расейскага ВПК.

Перамога Украіны - гэта не мара, а стратэгічная магчымасць. Захад можа або захаваць цяперашнюю палітыку «абмежаванай падтрымкі» з рызыкай доўгай і разбуральнай вайны, або дзейнічаць рашуча, каб змяніць баланс на карысць Кіева. Мір можа быць далёкі, але стратэгічная перамога - рэальная.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках