14 жнiўня 2025, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-намеснік кіраўніка Мінабароны РФ Іваноў асуджаны да 13 гадоў

12
Экс-намеснік кіраўніка Мінабароны РФ Іваноў асуджаны да 13 гадоў
Цімур Іваноў

Былы намеснік Шайгу прызнаны вінаватым у крадзяжы сродкаў і легалізацыі злачынных прыбыткаў.

Былы намеснік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 100 млн. расейскіх рублёў. Такі прысуд аб'явіў у аўторак, 1 ліпеня, Маскоўскі гарадскі суд ў справе аб крадзяжах і легалізацыі злачынных даходаў.

Акрамя таго, Іваноў пазбаўлены дзяржаўных узнагарод, ордэна "За заслугі перад айчынай" II ступені і звання ганаровага будаўніка Расеі, перадае "Інтэрфакс".

Канфіскавана таксама маёмасць Іванова на суму 2,5 млрд. рублёў: участкі на Рублёўскай шашы, аўтапарк і грошы на банкаўскіх рахунках. Абарона Цімура Іванова заявіла, што абскарджвае рашэнне Масгарсуда.

Іншы фігурант гэтай жа справы – былы кіраўнік кампаніі “Абароналагістыка” Антон Філатаў – асуджаны да 12 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму і грашовага штрафу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках