11 жнiўня 2025, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 ліпеня ў гандлі адбыліся змены

7
З 1 ліпеня ў гандлі адбыліся змены
ілюстрацыйнае фота

КДК адразу ж знайшоў парушальнікаў.

З 1 ліпеня ў Беларусі пачала працаваць новая абавязковая сістэма маркіроўкі і сканавання тавараў. У першы ж дзень новаўвядзення Камітэт дзяржкантролю штрафаваў крамы, дзе гэтага не рабілі, піша «Зеркало».

У першы дзень дзеяння патрабаванняў абавязковай маркіроўкі тавараў КДК выявіў у Гомельскай вобласці парушэнні. У магазінах Петрыкава і Хойнікаў знайшлі больш за 8,5 тысяч адзінак немаркіраванай прадукцыі: абутку, пасцельнай бялізны і ручнікоў. Агульны кошт тавару склаў каля 300 тысяч рублёў.

«Продаж такіх тавараў без сродкаў ідэнтыфікацыі забаронены. Матэрыялы праверкі аддадзены ў падатковую службу. Парушальнікі аштрафаваныя на суму больш за 90 тыс. рублёў», - заявілі ў КДК.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках