14 жнiўня 2025, Чацвер, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе адбіў кібератаку падчас саміту NATO

1
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе адбіў кібератаку падчас саміту NATO

Атака адбылася на фоне шэрагу кібернападаў у Нідэрландах.

Міжнародны крымінальны суд (МУС), размешчаны ў Гаазе, паведаміў пра "складаную і мэтанакіраваную" кібератаку, якая адбылася на мінулым тыдні падчас саміту NATO. Інцыдэнт быў зафіксаваны "ў канцы мінулага тыдня" і, са слоў прадстаўнікоў суда, пагроза была аператыўна лакалізаваная, піша Politico (пераклад - сайт Charter97.org).

Раней, у 2023 годзе, суд ужо быў мэтай хакераў, што разглядалася як спроба шпіянажу.

Атака адбылася на фоне шэрагу кібернападаў у Нідэрландах, якія суправаджалі саміт NATO. Нацыянальныя кіберслужбы зафіксавалі DDoS-напады на муніцыпалітэты і дзяржустановы. Адказнасць за іх узялі на сябе прарасейскія групы хакераў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках