Трамп пра магчымы наступ Расеі на Сумы: Я ўважліва сачу за сітуацыяй
8- 1.07.2025, 19:26
- 7,420

Расейская Федэрацыя размясціла блізу 50 тысячаў сваіх вайскоўцаў каля Сумскай вобласці.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сочыць за сітуацыяй ва Украіне на выпадак магчымага новага летняга наступу Расеі.
Ён сказаў пра гэта падчас размовы з журналістамі.
Такім чынам, ён пракаментаваў інфармацыю пра тое, што Расейская Федэрацыя размясціла блізу 50 тысячаў сваіх вайскоўцаў каля Сумскай вобласці, верагодна, рыхтуючыся пачаць новую летнюю наступальную аперацыю супраць Украіны.
У Трампа спыталі, якой будзе ягоная рэакцыя, калі Расея сапраўды пяройдзе ў наступ.
«Пабачым, што будзе. Я вельмі ўважліва сачу за сітуацыяй», – адказаў амерыканскі прэзідэнт.