Лукашэнка назваў тэрмін размяшчэння «Арэшніка» на тэрыторыі Беларусі
14- 1.07.2025, 19:55
- 8,564

Раней дыктатар атрымаў ад РФ куст замест «Арэшніка»
Расейскі ракетны комплекс «Арэшнік» размесцяць на тэрыторыі Беларусі да канца 2025 года. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Мы з Пуціным у Валгаградзе дамовіліся. Першыя пазіцыі "Арэшніка" будуць у Беларусі. Працу "Арэшніка" вы бачылі. Да канца года гэтая зброя будзе размешчаная ў Беларусі», – сказаў беларускі дыктатар.
У снежні 2024 года Лукашэнка звярнуўся да свайго расейскага калегі з просьбай аб размяшчэнні на тэрыторыі краіны сучасных расейскіх сістэмаў узбраенняў, уключаючы «Арэшнік». Пуцін тады заявіў, што размяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі магчыма ў другой палове 2025 года.
Паводле словаў расейскага дыктатара, як толькі такія сістэмы пачнуць паступаць у расейскія войскі, яны будуць паралельна паступаць у Беларусь.
Як паведамляў Charter97.org, раней Лукашэнка ўжо прасіў Пуціна размясціць у краіне найноўшы расейскі ракетны комплекс «Арэшнік». Амбасада РФ адказала на просьбу ўзурпатара і даставіла ў Беларусь… куст арэшніку.