Лукашэнка напалоханы вучэннямі NATO каля мяжы з Беларуссю
21- 1.07.2025, 20:42
- 13,800

Дыктатар заявіў, што вучэнні Альянсу праходзяць «фактычна на нашай зямлі».
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вучэнні NATO «Абаронца 25» праходзяць «фактычна на нашай зямлі».
Паводле словаў Лукашэнкі, вучэнні NATO праходзяць «за 10–15 км ад мяжы з Беларуссю». «Гэта нават не адлегласць аднаго кідка, гэта ўжо фактычна на нашай зямлі. Мы бачым гэтых “абаронцаў” з наступальным сцэнарам ва ўсёй красе», – сказаў ён.
Як дадаў узурпатар, для зніжэння напружанасці ў рэгіёне Менск і Масква знізілі колькасць войскаў, якія будуць удзельнічаць у вучэннях «Захад-2025». Ён таксама сказаў, што месца іх правядзення перанесенае ўглыб Беларусі, «далей ад мяжы на сотні кіламетраў».
Вучэнні NATO «Абаронца 25» праходзілі ў траўні і чэрвені. Першы этап праходзіў з 11 да 31 траўня ў Літве і Латвіі, якія мяжуюць з Беларуссю, а таксама ў Фінляндыі, Швэцыі і Нарвегіі. У іх удзельнічалі 6 тыс. вайскоўцаў.