Келаг: Украіне патрэбен свой «План Маршала»
3- 10.07.2025, 9:07
- 2,452

Міжнародныя партнёры павінны дапамагчы аднавіцца пасля вайны.
Міжнародныя партнёры павінны дапамагчы Украіне з аднаўленнем, распрацаваўшы для яе «План Маршала».
Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Кіт Келлог, паведамляе «Укрінфарм». У сувязі з гэтым ён прывёў прыклад, як ЗША пасля Другой сусветнай вайны ўвялі План Маршала для Еўропы.
«Мы павінны зрабіць тое ж самае для Украіны», - сказаў Келаг і папярэдзіў, што гэта будзе вельмі складана.
Найперш, на яго думку, трэба дасягнуць спынення агню. «Мне як былому жаўнеру цяжка зразумець узровень гвалту, які цяпер вы назіраеце ва Украіне...Калі ты губляеш больш за мільён жаўнераў, гэта забойства ў прамысловых маштабах», - сказаў ён.
Келаг адзначыў, што Украіна пагадзіліся на спыненне агню, але гэта была аднабаковая згода.
Акрамя гэтага, Келаг падкрэсліў неабходнасць вяртання на Радзіму дзяцей, якіх незаконна вывезлі ў РФ.
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША асабліва акцэнтаваўся на тэме вяртання ўкраінскіх дзяцей. Ён адзначыў, што гэтая тэма асабліва важная для прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Келаг расказаў, што Трамп намагаў у размовах са сваім украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім, што яна павінна быць адным з пунктаў перамоў з расейцамі і той пагадзіўся.