30 лiпеня 2025, Серада, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адмовілася здымаць санкцыі з Аляксандра Глеба

8
Польшча адмовілася здымаць санкцыі з Аляксандра Глеба
Аляксандр Глеб

Беларускі футбаліст застаецца ў чорным спісе.

Экс-футбаліст Аляксандр Глеб прасіў Польшчу выкрасліць яго з санкцыйнага спісу. Але яму адмовілі, заўважыла Еўрарадыё.

Зорны гулец, у мінулым паўабаронца «Арсенала» і «Барселоны», трапіў пад санкцыі за падтрымку Лукашэнкі. Яму забаронены ўезд у Польшчу. Уключэнне Глеба ў спіс ініцыявала польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі - ABW.

Адвакат футбаліста прасіў зняць санкцыі, бо Глеб нібыта не займаецца палітыкай і не падтрымлівае вайну. Аднак у Польшчы даведаліся, што ў 2024 годзе ён удзельнічаў у «Марафоне адзінства» ў Мазыры. Гэтая акцыя ў падтрымку Лукашэнкі праходзіла напярэдадні выбараў 2025 года. Складана ацаніць гэта інакш, як падтрымку рэжыму.

Такім чынам, падстаў для зняцця санкцый не знайшлося.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках