У Салаўёва і Скабеевай здарылася істэрыка пасля рэзкіх выказванняў Трампа на адрас Пуціна
8- 10.07.2025, 11:46
- 11,354

Распрапагандзе загадалі «лаяць» прэзідэнта ЗША.
Расейская дзяржтэлевізія пасля жорсткага выказвання Дональда Трампа пра прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які, на яго думку, «нясе шмат лухты», абрынулася з крытыкай на амерыканскага прэзідэнта і заявіла аб яго «байдэнізацыі», звярнула ўвагу «Агентство».
Хвалю «выкрыцця» Трампа ўвечары 8 ліпеня запусціў Уладзімір Салаўёў, які заявіў, што кіраўнік Белага дома стаў размаўляць з расейскім лідарам у непрыстойным тоне. «Трамп наважыў, што ён што - цар? <…> Неяк няветліва пачаў гаварыць. На нашых вачах адбываецца байдэнізацыя Трампа. Трамп з пазіцыі «я адзіны, хто можа гаварыць з Пуціным», ператвараецца ў чарговую версію Байдэна», - сказаў прапагандыст у эфіры свайго ток-шоў. Ён дадаў, што Расея не абавязаная рабіць Трампу «прыемна» і падпарадкоўвацца яго капрызам.
На наступны дзень вядоўца праграмы «60 секунд» Вольга Скабеева згадала запыт Украіны аб расследаванні выкарыстання Расеяй хімічнай зброі і заявіла, што ЗША збіраюцца выкарыстоўваць гэта ў якасці падставы для таго, каб «сцерці нейкі рэжым». «Ці з'явіцца «прабірка [дырэктара ЦРУ Джона] Рэткліфа», невядома», - сказала прапагандыстка.
Выказванне Трампа аб тым, што ён незадаволены Пуціным, які не хоча спыняць вайну, у вячэрнім выпуску «Вестей» растлумачылі занепакоенасцю тым, што ва Украіне «ўсё рухаецца не паводле ягонага сцэнару». «Яго ўласны Афганістан пасля краху Украіны ўсё бліжэйшы, і сам гаспадар Белага дома ўсё больш падобны на так пагарджанага ім папярэдніка», – растлумачыў карэспандэнт «Расіі 1».
Змену тону ў дачыненні да Трампа дэманструюць і Z-каналы.
8 ліпеня Трамп заявіў, што Пуцін «нясе шмат лухты (bullshit)». «Ён заўсёды вельмі ветлівы, але гэта выяўляецца бессэнсоўным», - сказаў Трамп. Гэтыя словы сталі самай жорсткай заявай на адрас расейскага прэзідэнта з 2016 года, пісала The New York Times. Таксама Трамп паабяцаў, што ЗША адправяць Украіне больш зброі для абароны ад расейскіх удараў.