13 жнiўня 2025, Серада, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская ракета патрапіла ў жылы дом у Белгарадзе

3
Расейская ракета патрапіла ў жылы дом у Белгарадзе

У фасадзе шматпавярховіка застаўся адломак ракеты сістэмы «Панцыр-С1».

У Белгарадзе падчас ранішніх нападаў украінскіх беспілотнікаў у адзін з шматкватэрных дамоў на Бульвары Юнацтва ўрэзалася расейская ракета, выпушчаная сістэмай супрацьпаветранай абароны (СПА).

Як паведамляе «Пепел Белгарад», у фасадзе шматпавярховіка застаўся адломак ракеты сістэмы «Панцыр-С1» - яе разгонны блок. Са слоў мэра горада Валянціна Дзямідава, пашкоджанне атрымала толькі знешняя частка сцяны. «У кватэрах няма ні пашкоджанняў шкла, ні іншых разбурэнняў», – напісаў ён у тэлеграм-канале.Паводле здымкаў і відэа з месца здарэння, частка ракеты напалову ўвайшла у бакавую сцяну дома.

Фото: @belpepel

Падобная сітуацыя адбылася ў пачатку траўня ў падмаскоўным Падольску падчас масаванага налёту дронаў УСУ на маскоўскі рэгіён напярэдадні святкавання Дня Перамогі. Частка зенітнай ракеты, выпушчанай дзеля перахопу беспілотніка, урэзалася ў шматпавярховік на вул. Ленінградская, прабіла ашалёўку гаўбца на другім паверсе і не ўзарвалася. Жыхароў дома эвакуявалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках