30 лiпеня 2025, Серада, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адна бульбіна на суп: як беларусы выжываюць у сезон «таннай» нарыхтоўкі гародніны

6
Адна бульбіна на суп: як беларусы выжываюць у сезон «таннай» нарыхтоўкі гародніны

Беларусы ў сацсетцы расказваюць пра суворую рэальнасць.

У крамах спажыўкааперацыі Беларусі пачаўся традыцыйны нарыхтоўчы сезон. Белкаапсаюз абвясціў закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю ад насельніцтва. Галоўны герой сезона - бульба - прымаюць па 1,80 - 2,80 рубля за кілаграм. Кошт залежыць ад гатунку і памеру клубняў.

Тэмпы нарыхтоўкі, як сцвярджае кіраўніцтва Белкаапсаюза, перавышаюць леташнія паказчыкі, піша BGmedia.

"Ужо плюс 140% да ўзроўню мінулага года", - з гонарам заявіла старшыня арганізацыі Інэса Караткевіч на прэс-канферэнцыі.

Паводле яе слоў, за год кааперацыя нарыхтоўвае не менш за 13 тысяч тонаў бульбы.

Караткевіч адзначыла, што ў “цяжкі міжсезонны перыяд” у траўні-чэрвені, калі ў гандлёвых сетках назіраўся недахоп, у крамах райспажыўсаюза бульба была.

Але сітуацыя з "даступнасцю" прадуктаў была неадназначная. Са слоў чыноўніцы, некаторыя пакупнікі выносілі мяхамі бульбу з вясковых крам і перапрадавалі яе на рынку - ужо без кантролю рознічнага кошту.

Акрамя бульбы, Белкаапсаюз назваў і іншыя закупачныя цэны:

капуста - 1,50 рубля за кілаграм

морква - 2,50-3,50

бурак - 2,70

цыбуля - 2,50

Усяго ў краіне працуе 771 стацыянарны і 63 перасовачныя пункты прыёму.

У TikTok - бульба коштам бананаў

Пакуль чыноўнікі бадзёра расказваюць пра нарыхтоўкі, у сацсетках — зусім іншая рэальнасць. Адзін з карыстальнікаў TikTok выклаў відэа, дзе купіў усяго адну бульбіну на суп. Чаму так мала? Прычына простая: кошт за кілаграм у менскай краме “АЛМІ2 - 5,39 рубля.

Пад відэа – дзясяткі каментароў:

"Амаль як бананы!".

“Раней бралі па 5 мяхоў на зіму, зараз - пару клубняў на суп”.

"Я сёння таксама 4 штукі ўзяла…".

“Тыдзень таму па 2,28 урвалі - зараз зноў па 4,50!”.

І гэта - не адзінкавы выпадак. Карыстальнікі з Менска і іншых гарадоў пацвярджаюць: кошты бульбы высокія.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках