На Менскім моры амаль содні шукаюць мужчыну, які ўпаў за борт яхты.
8- 10.07.2025, 15:08
- 7,298

Ён спрабаваў вылавіць кепку.
Пра здарэнне на яхце на Менскім моры рэдакцыі Onlíner учора ўвечары паведаміў чытач. «Капітан спрабаваў вылавіць бусаком кепку, якую садзьмула (з-за моцнага ветру ўчора было пекла). Выпаў за борт і чамусьці пайшоў на дно», - расказаў мянчук.
Сёння інфармацыю пра тое, што здарылася, журналісту пацвердзілі ў АСВОД. Паводле папярэдніх звестак, адбылося ўсё 9 ліпеня амаль а 15:00.
Прадстаўнікі АСВОД удакладнілі, што мужчыну,які ўпаў з яхты, 34 гады,. Аднак ці быў ён сапраўды капітанам судна, невядома.
«З учарашняга дня ідзе пошук.Прыцягнутыя працаўнікі МНС на трох катарах з двума сонарамі. Абследавана блізу двух квадратных кіламетраў плошчы вадаёма», — паведаміў начальнік выратавальнай станцыі «Заслаўе-1» Алег Люцко.
Непадалёк ад месца здарэння да берага прышвартаваныя дзве яхты. Паводле інфармацыі ад супрацоўнікаў АСВОД, адна з іх - удзельніца інцыдэнту.
Устанавіць, якому з яхт-клубаў належыць судна, таксама пакуль не ўдалося.
Журналіст звярнуўся ў дзве буйныя кампаніі ў пракаце яхт, якія базуюцца ў акваторыі Менскага мора. У адной заявілі, што ўсе іх супрацоўнікі, на шчасце, цэлыя і жывыя. У другой адказалі, што не гатовыя даць якую-небудзь інфармацыю.