20 жнiўня 2025, Серада, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урсула фон дэр Ляен абвясціла стварэнне Фонду аднаўлення Украіны

2
Урсула фон дэр Ляен абвясціла стварэнне Фонду аднаўлення Украіны
Урсула фон дэр Ляен

Разам з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам у працэсе будуць удзельнічаць Італія, Нямеччына, Францыя і Польшча.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла ў чацвер стварэнне Еўрапейскага фонду дзеля аднаўлення Украіны сумесна з Італіяй, Нямеччынай, Францыяй і Польшчай.

Як інфармуе “Европейская правда”, пра гэта фон дэр Ляен заявіла на Канферэнцыі ў аднаўленні Украіны ў Рыме.

"Я асабліва радая абвясціць сёння стварэнне Еўрапейскага флагманскага фонду дзеля аднаўлення Украіны, найбуйнейшага ў свеце фонду акцый для падтрымкі аднаўлення", – сказала яна.

Фон дэр Ляен дадала, што разам з прыватным сектарам гэты фонд дасць старт інвестыцыям у энэргетыку, транспарт, крытычна важныя сыравінныя матэрыялы і ў галіне падвойнага прызначэння.

“Мы ўкладаем сродкі ў будучыню Украіны, выкарыстоўваючы дзяржаўныя сродкі дзеля прыцягнення маштабных інвестыцый прыватнага сектара і дапамогі ў аднаўленні краіны. Я асабліва радая і шчыра ўдзячная, што мы робім гэта разам з Італіяй, Нямеччынай, Францыяй, Польшчай і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Дзякуй вам за вашу адданасць”, - сказала фон дэр Ляен.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках