Delfi: Беспілотнік, які прыляцеў з Беларусі ў Літву, — гэта расейская «Гербера»
5- 10.07.2025, 19:55
- 29,508

Яна імітуе ўдарны дрон.
Дрон, які ўпаў у Літве раніцай 10 ліпеня, з'яўляецца расейскай несапраўднай цэллю, якая імітуе ўдарны беспілотнік "Герань-2" — аналаг іранскага дрона-камікадзэ Shahed-136, піша Delfi.
Паводле звестак Delfi, дрон, які ўпаў, уяўляе расейскі беспілотны лятальны апарат «Гербера», які ўжо год выкарыстоўваюць ў ваенных дзеяннях Расеі супраць Украіны.
Гэты дрон - спрошчаная і больш танная версія іранскага дрона-камікадзэ Shahed-136, вядомага ў Расеі пад назвай “Герань-2”.
"Гербера" можа выконваць розныя задачы: выведку, назіранне, нанясенне ўдараў і адцягненне сродкаў супрацьпаветранай абароны.Праз нізкі кошт, робат можа быць выкарыстаны як несапраўдная цэль, што ўскладняе працу СПА суперніка, адзначае выданне.
Корпус “Герберы” вырабляюць з пенапласту, пра што якраз і паведамілі, калі выявілі дрон.

Нагадаем, 10 ліпеня стала вядома, што блізу 11.30 літоўскія Вайскова-паветраныя сілы Літвы зафіксавалі аб'ект, які набліжаецца да літоўскай мяжы з боку Беларусі. Была абвешчаная павышаная боегатоўнасць знішчальнікаў, якія знаходзіліся ў паветры.
Пазней аб'ект упаў. Папярэдне паведамлялася, што гэта беспілотнік самалётнага тыпу, выраблены з фанеры і пенапласту.