Зяленскі сустрэўся з амерыканскім спецпрадстаўніком у кулуарах саміту ў Рыме
- 2,036

Здымак: Getty Images
Упершыню канферэнцыя засяроджаная на канкрэтных сектарах.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер правёў сустрэчу з амерыканскім спецпрадстаўніком генералам у адстаўцы Кітам Келагам на чацвёртым штогадовым саміце ў пытаннях аднаўлення Украіны ў Рыме, піша France24 (пераклад - сайт Charter97.org).
Ва ўмовах усё большай расейскай агрэсіі і нявызначанасці падтрымкі з боку ЗША, форум у сталіцы Італіі стаў важнай пляцоўкай для абмеркавання інвестыцый у будучыню Украіны.
Саміт сабраў 100 афіцыйных дэлегацый, 40 міжнародных арганізацый і банкаў развіцця, а таксама больш за 2000 прадстаўнікоў бізнесу, грамадзянскай супольнасці і мясцовых украінскіх улад. Мерапрыемства накіраванае на развіццё партнёрстваў у сферах абароны, энэргетыкі, здабычы карысных рэсурсаў і інфраструктуры.
Арганізатары падкрэсліваюць, што мэта сустрэчы — не толькі аднаўленне краіны, але і яе мадэрнізацы, шлях уступлення ў ЕЗ. Напярэдадні саміту Італія аб'явіла пра некалькі ініцыятыў, дапамогу дзіцячай лякарні ў Адэсе і пагадненне аб пенітэнцыярным супрацоўніцтве з Украінай.
Упершыню канферэнцыя засяроджаная на канкрэтных сектарах - энэргетыка, здабыча карысных выкапняў, транспарт і металургія. Са словах украінска-брытанскага бізнэсоўца Аляксандра Цямёркі гэта адрознівае яе ад папярэдніх сустрэч у Лондане, Берліне і Лугана.
Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай вайсковай падтрымкі ЗША, генерал Келаг - прадстаўнік Трампа у пытаннях Украіны і Расеі - правёў перамовы з Зяленскім. Тым часам Трамп заявіў пра неабходнасць аднавіць пастаўкі ўзбраенняў Кіеву пасля часовага прыпынення з боку Пентагона.
Канферэнцыя таксама змяшчае абмеркаванне ўдзелу краін "кааліцыі жадаючых" у магчымай місіі кантролю за будучым мірным пагадненнем з Расеяй.