29 лiпеня 2025, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паспяхова стрымліваюць сілы суперніка ў Сумскім кірунку

УСУ паспяхова стрымліваюць сілы суперніка ў Сумскім кірунку

Аналіз вайсковага аглядальніка.

У Белгарадскай і Курскай вобласцях РФ украінскія войскі кантралююць сітуацыю, каб не дапусціць перакіду расейскіх сіл у Сумскую вобласць.

- Задача тых украінскіх войскаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ў Белгарадскай і Курскай вобласцях, у тым, каб стрымліваць расейскія войскі, скоўваць іх, каб яны не перакідвалі вызваленыя часткі на іншыя напрамкі [фронту], у тую ж Сумскую вобласць. Гэта галоўная задача, прызначэнне і мэта сёння, - адзначыў эксперт.

Ён расказаў, што групоўка расейскіх войскаў, якая была ў Сумскай вобласці, там і застаецца зараз.

- Расейцы спрабуюць наступаць. У Сумскай вобласці ў іх задача стварыць буферную зону, і была задача прасунуцца максімальна да Сум, каб узяць пад кантроль, стварыць небяспеку абстрэлаў артылерыяй і FPV-дронамі, каб зрабіць жыццё сумчан больш “вясёлым”, - падкрэсліў вайсковы аглядальнік.

Але задачу ў стварэнні буфернай зоны расейскае войска не выконвае, акцэнтуе эксперт.

"УСУ пераходзяць да контратакаў на гэтым участку, і цяпер расейскае войска вымушанае перакідваць у Сумскую вобласць падмацаванне. Гэта значыць, наступ расейскага войска ў Сумскай вобласці выдахся. Яны вымушаныя ўмацоўвацьгэту групоўку.Сёння, яшчэ раз паўтаруся, тыя задачы, якія яны перад сабой паставілі, не выконваюцца”, — адзначыў Дзяніс Паповіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках