26 лiпеня 2025, Субота, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высветлілася нечаканая перавага кароткага дзённага сну

4
Высветлілася нечаканая перавага кароткага дзённага сну

У экспэрыменце ўзялі ўдзел 90 чалавек.

Кароткі дзённы сон можа падвысіць здольнасць да нестандартнага мыслення і паскорыць развязанне складаных задач – да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Нямеччыны. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе PLoS Biology.

У экспэрыменце ўзялі ўдзел 90 чалавек. Ім прапанавалі выканаць тэст на выяўленне схаваных заканамернасцяў – заданне, якое можна было спрасціць, калі заўважыць невідавочную структуру. Пасля некалькіх раўндаў удзельнікі адпраўляліся на 20-хвілінны адпачынак. Першая група спала, а другая засталася ў няспанні. За актыўнасцю мозгу назіралі з дапамогай электраэнцэфалаграмы (ЭЭГ).

Пасля перапынку 70% паддоследных удалося знайсці больш хуткае развязанне задачы. Аднак лепш за ўсіх далі рады тыя, хто дасягнуў фазы неглыбокага сну (стадыя N2): сярод іх «прарыў» адбыўся ў 85,7% выпадкаў. У групе, якая не спала падчас адпачынку, гэты паказчык склаў 55,5%.

Як мяркуюць даследчыкі, ключавую ролю адыграў спектральны ўхіл ЭЭГ-параметр, звязаны з глыбінёй сну і перабудовай нейронавых сувязяў. Ён можа спрыяць падвышэнню кагнітыўнай гнуткасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках