28 лiпеня 2025, панядзелак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі «танк-хлеў», які расейцы вельмі імкнуліся абараніць

11
УСУ знішчылі «танк-хлеў», які расейцы вельмі імкнуліся абараніць

На гэта сышло амаль 60 дронаў.

На Тарэцкім кірунку ўкраінскія ваяры знішчылі "танк-хлеў”, які расейскія захопнікі вельмі імкнуліся абараніць ад дронавых нападаў, піша “УНІАН”.

Учора 28-я асобная механізаваная брыгада імя рыцараў зімовага паходу расказала пра няўдалы для акупантаў штурм, у якім тыя выкарысталі пяхоту і два “зашытыя танкі”. Артылерысты і пілоты БПЛА спынілі іх, нанёсшы расейскаму войску новыя страты. Адзін танк вывелі з ладу строю, а другі - знішчылі.

Сёння праект DeepState апублікаваў відэа, на якім можна ўбачыць знішчаны “танк-пачвару” бліжэй. Украінскія байцы кажуць, што выдаткавалі на гэта каля 60 FPV-дронаў:

- Было вельмі цяжка знайсці слабае месца. Чаму важна яго знішчаць? Таму што акрамя пяхоты ў такіх танках-хлявах можа быць РЭБ, што дазволіць даехаць іншай тэхніцы. Таксама наяўнасць мінных тралаў, якія расчышчаюць шлях для будучых штурмаў, для матацыклаў і г. д.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках