У Менску сур'ёзныя праблемы з транспартам
1- 10.07.2025, 18:50
- 4,496

Праз непагадзь.
У выніку сённяшняй непагадзі ў Менску склалася цяжкая транспартная сітуацыя, у многіх месцах сталіцу практычна паралізавала.
Залева выклікала падтапленні некаторых сталічных вуліц. Рух транспарту ў гэтых месцах абцяжараны. На гэтых адцінках вулічна-дарожнай сеткі інспектары ДАІ робяць рэгулявальныя дзеянні.
Абцяжараны рух па вуліцах Якуба Коласа, Леніна, Гарадскі Вал, Арлоўская, Казлова, Сурганава, Акадэмічная, Кальварыйская, Няміга, Даўгінаўскі тракт, праспекты Незалежнасці, Пераможцаў, Партызанскі і шэрагу іншых участкаў вулічна-дарожнай сеткі, паведаміла менская ДАІ.

"Мінсктранс" паведаміў аб спыненні грамадскага транспарту.
Акрамя таго, перастала працаваць служба запыту раскладу транспарту на кароткім нумары 488, з'явіліся тэхнічныя цяжкасці.
Падняліся кошты і на таксі.