Трамп узначаліў амерыканскі інвестыцыйны фонд рэканструкцыі Украіны
6- 10.07.2025, 18:55
- 3,216

Фонд закліканы залучыць амерыканскія кампаніі, рэсурсы і спецыялістаў для аднаўлення Украіны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ініцыяваў стварэнне і ўзначаліў амерыканскі інвестыцыйны фонд рэканструкцыі Украіны. Пра гэта расказаў міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт.
Праз відэасувязь ён далучыўся да канферэнцыі аб аднаўленні Украіны, якая праходзіць у Рыме, і прэзентаваў інвестыцыйны фонд рэканструкцыі.
Адзначаецца, што ён створаны з мэтай мабілізацыі амерыканскіх кампаній, рэсурсаў і спецыялістаў для аднаўлення Украіны.
- Дзякуючы рацыянальнаму макраэканамічныму кіраванню і магутным замежным інвестыцыям, эканамічная будучыня Украіны будзе значна мацнейшай, чым мінулае. Інвестыцыйны фонд рэканструкцыі з'яўляецца ключом да адкрыцця гэтай паспяховай будучыні. ЗША будуць працаваць над тым, каб ніводная асоба, дзяржава або кампанія, якія фінансуюць расейскую вайсковую машыну або забяспечваюць пастаўкі для яе, не атрымалі выгады ад рэканструкцыі Украіны, - заявіў Бесэнт.