«З залатой бульбы»
4- 10.07.2025, 20:15
- 4,612

Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі.
Беларуска заўважыла ў кулінарыі страву “дранікі”, якія каштуюць 32,1 рубля за кілаграм. Адпаведным допісам яна падзялілася ў цік-току, заўважыла выданне Blizko.by.
"Аладкі, напэўна, з залатой бульбы", - рэзюмавала дзяўчына.
Карыстальнікі пачалі спрачацца пра цану:
"Так цана за кг, што не так? Піца за 500 грамаў за гэтыя грошы нормаў, а кг дранікаў дорага?”
"Хочаш-купляеш, не хочаш - сам гатуеш. Усё проста. А то хочуць, каб ім падрыхтавалі і абслужылі, яшчэ і бясплатна”.
"Гэта не для бедных людзей".
"Няўжо гэта хтосьці купляе за такія грошы?”
"Што за кошты???”
"Пратухнуць і выкінуць".