Зяленскі: Дзве краіны гатовыя аплаціць тры сістэмы Patriot для Украіны
- 10.07.2025, 20:24
- 5,692

Ужо ёсць дамоўленасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Нямеччына гатовая аплаціць для Украіны дзве сістэмы Patriot. Таксама ёсць дамоўленасці з Нарвэгіяй аб фінансаванні адной сістэмы, піша New Voice.
“З прэзідэнтам [ЗША Дональдам Трампам] у нас пазітыўны дыялог па сістэмах Patriot. Мой запыт наконт 10 сістэм і, адпаведна, ракет да гэтых сістэмах. Нямеччына гатовая аплаціць, ёсць ужо дамоўленасці аб двух сістэмах”, - сказаў у чацвер, 10 ліпеня, Зяленскі на брыфінгу ў Рыме па выніках сустрэчы “Кааліцыі адважных".
Паводле ягоных слоў, да фінансавання далучацца і іншыя партнёры, калі Украіна атрымае выразны адказ ад вытворцы і ацэнку магчымасцяў ад ЗША наконт дат пастаўкі.
“Мы разумеем кошт сістэм. Аднак менавіта такая на сёння схема фінансавання амерыканскай СПА. Дарэчы, пакет значна большы, чым гэтыя сістэмы”, — падкрэсліў прэзідэнт.