19 жнiўня 2025, aўторак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка збаяўся

38
Лукашэнка збаяўся

Расказаць праўду не стае ні смеласці, ні сумлення.

Выступаючы на адкрыцці чарговага «Славянскага базару» ў Віцебску, Лукашэнка традыцыйна ўжо не ўтрымаўся ад апавяданняў пра жахі Другой сусветнай вайны, піша «Салiдарнасць».

- У гэты святочны вечар я не буду казаць пра страшную плату той Вялікай Перамогі. Я не буду казаць пра тое, колькі ў той вайне загінула таленавітых людзей і колькі не з'явілася на свет... Скажу толькі, якую шкоду нанеслі акупанты нашай культурнай спадчыне.

Са слоў дыктатара, «гэта доўгі спіс з дзясяткаў тысяч рэліквій, сярод якіх сакральны крыж Еўфрасінні Полацкай, калекцыя слуцкіх паясоў, старадаўнія іконы і кнігі».

У іх — гісторыя беларускай зямлі, наша ідэнтычнасць, - справядліва адзначыў Лукашэнка. І дадаў, што гэта быў «сапраўдны культурны генацыд, імкненне знішчыць спадчыну народа, пазбавіць яго асновы».

З гэтымі словамі складана не пагадзіцца, калі б не адно «але» — яны не робяць поўнай карціну трагічнай для беларусаў першай паловы ХХ стагоддзя.

А дапоўніць яе павінны былі словы пра чорную Кастрычніцкую ноч 1937-гага, калі ў Менску каты НКВД расстралялі больш за 130 літаратараў, дзеячаў культуры, навукі і мастацтва - вяршкі беларускай нацыі.

Менавіта тую масавую палітычную кару называюць абяскроўліваннем народа. А былі і іншыя пакаранні і расправы, якія забралі жыццё ў тых, хто мог бы стаць той самай асновай народа.

Але расказаць пра гэта ў Лукашэнкі, які не хавае сваіх сімпатый да Сталіна, мабыць, не стае ні смеласці, ні сумлення.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках