Расейская СПА атакавала пасажырскі самалёт з Менска?
46- 11.07.2025, 8:46
- 48,488

У сацсетках з'явілася інфармацыя пра атаку на рэйс AFL1845.
Пра атаку расейскай СПА на самалёт Boeing 737-800, які ляцеў з Менска ў Маскву, паведаміў расейскі блогер Аляксандр Няўзораў.
Разлік комплексу супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі нібыта ледзь не ўчыніў авіякатастрофу, пераблытаўшы пасажырскі борт з беспілотнікам. На аўдыёзапісе радыёэфіру чуваць, як пілоты крычаць вайскоўцам, што ляцяць цывмльныя і што СПА б'е не па той цэлі. Падчас інцыдэнту расейцы адбівалі ўдар украінскіх дронаў, якія атакавалі вайсковы аб'ект РФ у найбліжэйшым горадзе, піша «Фокус».
Орко ПВО обстреляла борт!🤣
— Сергей Дорожный (@angelys667) July 10, 2025
⚡️Похоже,что ПВО РФ по ошибке открыла огонь по белорусскому рейсу AFL1845—самолёт приняли за укр дрон.Во всяком случае об этом сообщают ряд источник и очевидцы
-Мы гражданский борт!.ПВО ведёт огонь по гражданском борту!
Мы находимся под активным огнём! pic.twitter.com/lY76WdNj3m
У нататцы паказана, што самалёт Boeing 737-800 (162-189 пасажыраў) мог трапіць пад удар комплексу «Панцыр». Разлік, магчыма, пераблытаў Boeing з БПЛА і паспрабаваў трапіць па цывільным борце.
Паводле звестак Няўзорава, інцыдэнт адбыўся ўночы 11 ліпеня а 0:20. Борт накіроўваўся з Менска ў Маскву і падчас прызямлення атрымаў пашкоджанні праз дзеянні комплексу СПА. Журналіст спасылаўся на ўласныя неназваныя крыніцы, якія распавялі пра надзвычайнае здарэнне і далі аўдыёзапіс. На запісе чуваць, як мужчынскі голас паўтарае, што ляціць пасажырскі самалёт.
«Паведамляе пілот борта. Цывільны маршрут. Дазвол атрыманы. Па нас працуе СПА. Паўтараю, СПА вядзе агонь па цывільным борце. Гэта не цэль. Тут людзі. Паўтараю, цывільны борт прынялі за БПЛА. Эшалон выкананы. Маршрут зацверджаны. Мы знаходзімся пад актыўным агнём», - кажа голас на запісе.
У канале таксама адзначаецца, што борт атрымаў нязначныя пашкоджанні, але пілоты змаглі пасадзіць рэйс, а пацярпелых няма. Пры гэтым Няўзораў адзначае, што пакуль не атрымаў афіцыйнае пацвярджэнне пра інцыдэнт.
На партал flightaware ёсць інфармацыя аб рэйсе AFL1845 «Аэрафлота». Самалёт вылецеў з Мінска а 23:27 (па мінскім часе) 10 ліпеня і прызямліўся ў Маскве а 00:36. Таксама ёсць карта палёту, на якой не прыкметна нічога незвычайнага.
Расавіяцыя і прадстаўнікі расейскіх уладаў не каментавалі інфармацыю аб магчымым інцыдэнце ў «Шарамеццева».
У ноч інцыдэнту адбыўся налёт дронаў на расейскія вайсковыя аб'екты, пісаў Фокус. Пад ударам апынуўся горад Дубна (за 80 км на поўнач ад «Шарамеццева»), у якім размешчаны завод ВПК «Кранштат». Акрамя таго, было шумна ў Туле і непадалёк ад Каломны ў Маскоўскай вобласці (на поўдзень ад Масквы).
