13 жнiўня 2025, Серада, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб прасіў Польшчу зняць з яго санкцыі

10
Аляксандр Глеб прасіў Польшчу зняць з яго санкцыі
Аляксандр Глеб

Беларускі футбаліст тлумачыў, што не падтрымлівае Лукашэнку і расейскую агрэсію.

Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб стаў непажаданай асобай на тэрыторыі Польшчы. Прычым палякі тады абяцалі не толькі забараніць уезд на сваю тэрыторыю, але і ва ўсю Шэнгенскую зону. Таксама былі «замарожаныя» фінансавыя і эканамічныя рэсурсы на тэрыторыі Польшчы, піша «Трыбуна».

Праз два гады экс-футбаліст «Арсенала» і «Барсэлоны» надумаў падаць апеляцыю. Згодна з дакументам DPP-WTPZ.0272.74.2025.BS (6), апублікаванаму на сайце gov.pl, Глеб прасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу, абапіраючыся на наступныя моманты:

«Дзейнасць заяўніка не мае палітычнага характару, ён спрабуе захоўваць палітычны нейтралітэт»;

«Заяўнік публічна не выказвае нязгоду з уладай Аляксандра Лукашэнкі, бо гэта можа паўплываць на ягонае жыццё і жыццё ягонай сям'і»;

«Заяўнік не падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны, уключаючы падтрымку, якую надае Беларусь Расеі».

На думку заяўніка, якім быў Глеб, у Польшчы не было падстаў прымаць санкцыйныя меры ў дачыненні да яго, бо ён «не мае фінансавых і эканамічных сродкаў у краіне, не падтрымлівае агрэсію РФ, парушэнне правоў чалавека або рэпрэсіі і не звязаны з суб'ектамі, якія ажыццяўляюць падобную дзейнасць».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках