У Беларусі будуць перабоі ў працы банкаўскіх картак
3- 11.07.2025, 10:29
- 6,094

Варта мець гатоўку.
Уночы 12 ліпеня Банкаўскі працэсінгавы цэнтр правядзе тэхналагічныя работы. Пра гэта папярэдзіў Беларусбанк.
У паведамленні сказана, што ў перыяд з 2:00 да 2:30 будзе недаступны сэрвіс «SMS-апавяшчэнне», у тым ліку рассылка спецыяльных паведамленняў: дастаўка CVV, PIN, кодаў для дадатковай аўтэнтыфікацыі пры правядзенні аперацый у Інтэрнэце, кодаў актывацыі аплатных дадаткаў.
А з 3:00 да 3:30 і з 4:00 да 5:00 магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў аплатных картак у гандлі, пунктах выдачы гатоўкі, банкаматах і прыладах самаабслугоўвання.
Нагадаем, у сераду, 9 ліпеня, у беларускай карткавай сістэме адбыўся маштабны збой: з раніцы кліенты трох буйных банкаў — Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка — выявілі на сваіх рахунках адмоўны баланс.