13 жнiўня 2025, Серада, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны масава атакавалі Расею

6
Украінскія дроны масава атакавалі Расею

Выбухі прагрымелі ў Падмаскоўі.

Уночы ў пятніцу, 11 ліпеня, расейскія рэгіёны зазналі масаваныя атакі беспілотнікаў. У Падмаскоўі выбухі раздаваліся ў гарадах Лухавіцы і Дубна.

Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Astra.

Адзначаецца, што ў падмаскоўнай Дубне зноў атакаванае прадпрыемства «Кранштат», якое займаецца распрацоўкай беспілотнікаў. Гэта ўжо не першы ўдар па заводзе - у траўні 2025 года аб нападзе заяўляў Генштаб УСУ.

Акрамя таго, у горадзе Лухавіцы Маскоўскай вобласці таксама паведамлялі аб выбухах. Мясцовыя чаты масава пісалі аб нападзе на «завод», хаця канкрэтнае прадпрыемства не ўдакладнялася. У гэтай мясцовасці размешчаны Лухавіцкі авіяцыйны завод імя П.А. Вароніна, дзе робяцца расейскія знішчальнікі МіГ, а таксама мясцовая нафтабаза.

Карыстальнік адной з аўтамабільных суполак апублікаваў карту і напісаў, што чуў выбухі ў гэтым раёне:

"Я тут ехаў, і над намі прама ў білі", – кажа ён.

Як адзначае Astra, магчыма, гаворка ідзе аб паўднёва-ўсходняй частцы Лухавіц - раёне вёскі Ларына ўздоўж трасы 46Н-05249.

У Мінабароны РФ таксама заявілі, што ў небе над Маскоўскай вобласцю ноччу было збіта 11 украінскіх БПЛА.

Адзначаецца, што пакуль цяжка дакладна ўстанавіць, што менавіта было мэтай удару — завод, нафтабаза ці іншая інфраструктура.

У снежні 2024 года расейскія СМІ са спасылкай на ФСБ паведамлялі, што былы топ-мэнэджар Лухавіцкага авіязавода Міхаіл Баранаў атрымаў 9 гадоў зняволення за нібыта крадзеж дэталяў да знішчальнікаў МіГ-29 і спробу іх вывазу ва Украіну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках