21 жнiўня 2025, Чацвер, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўдарылі па радзільні ў Харкаве

6
Расейцы ўдарылі па радзільні ў Харкаве

Сярод пацярпелых - парадзіхі і немаўляты.

Раніцай 11 ліпеня ўкраінскі Харкаў зазнаў напад расейскіх беспілотнікаў. Былі пашкоджаны радзільны дом, стаматалогія, навучальная ўстанова і іншыя аб'екты. Пацярпелі дзевяць чалавек, сярод іх парадзіхі і немаўляты, паведаміла Харкаўская абласная пракуратура.

Са звестак ведамства, пад удар трапіў Салтоўскі раён. Акрамя пашкоджаных аб'ектаў, у некалькіх шматпавярховіках выбітыя вокны.

Спачатку паведамлялася аб трох пацярпелых: мужчына атрымаў раненні ад аскепкаў шкла, яшчэ двое паджылых людзей адчулі моцны стрэс. Пазней стала вядома, што медыцынскую дапамогу надалі яшчэ шасці пацярпелым - гэта тры жанчыны і іх малечы.

Двое малых нарадзіліся напярэдадні, адзін — 8 ліпеня. Усе знаходзіліся ў радзільні, якая апынулася ў зоне абстрэлу. У маці і немаўлят дыягнаставана вострая стрэсавая рэакцыя. Агульная колькасць пацярпелых - дзевяць чалавек.

Паводле факце ўдару распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб ваенным злачынстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках