24 лiпеня 2025, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскага сябра Лукашэнкі абвінавацілі ў махлярстве

1
Украінскага сябра Лукашэнкі абвінавацілі ў махлярстве
Яўген Шаўчэнка

Народны дэпутат Шаўчэнка вымантачваў грошы ў кампаніі, якая купляла ўгнаенні ў Беларусі.

Народнаму дэпутату Украіны, сябру Лукашэнкі Яўгену Шаўчэнку, які знаходзіцца пад вартай за дзяржаўную зраду, паведамілі аб новым падазрэнні ў махлярстве, піша Служба бяспекі Украіны ў пятніцу, 11 ліпеня.

Са звестак следства, украінскі народны дэпутат вымантачваў грошы ў адной з украінскіх кампаній, якая купляла мінеральныя ўгнаенні ў Беларусі. Ён ствараў штучныя перашкоды пры дастаўкі тавараў з суседняй краіны, патрабуючы хабар за іх развязанне сумай на 14,5 млн грн.

СБУ паведамляе, што названая сума паступіла на рахункі фірмы сына Шаўчэнкі.

Таксама праваахоўнікі падазраюць, што дэпутат мог атрымліваць рэгулярныя хабары за беларускія квоты на пастаўку ўгнаенняў.

Дэпутату паведамлена аб падазрэнні паводле ч. 4 арт. 190 Крымінальнага кодэкса Украіны (махлярства, учыненае ў буйных сумах), за што яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках