14 жнiўня 2025, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хусіты патапілі два гандлёвыя судны ў Чырвоным моры

17
Хусіты патапілі два гандлёвыя судны ў Чырвоным моры

Заходнія вайскоўцы не прыйшлі суднам на дапамогу.

У Чырвоным моры хусіты патапілі два гандлёвыя судны — Magic Seas і Eternity C. На працягу двух дзён экіпажы спрабавалі адбівацца ад нападаў, але дапамогі ад заходніх вайскоўцаў не паступіла, піша The Wall Street Journal.

Напады суправаджаліся прымяненнем дронаў, ракет і гранатамётаў. Загінулі сама меней тры чалавекі, яшчэ 15 прапалі без вестак. Частка маракоў, паводле звестак амерыканскай місіі ў Емене, была захопленая хусітамі. Гэта першая паспяховая атака хусітаў на камерцыйныя судны з лістапада - і адна з самых смяротных з пачатку іх кампаніі па блакаванні суднаходства, якую яны вядуць на знак падтрымкі ХАМАС і ў адказ на вайну ў Газе.

Афіцэр кампаніі Cosmoship Management, аператара Eternity C, заявіў, што спрабаваў выклікаць дапамогу з боку брытанскага флоту і еўрапейскай місіі Aspides, але атрымаў адказ, што ў раёне нападу не было ніводнага карабля. Як паведаміў прадстаўнік Пентагона, ЗША не пераглядалі сваю вайсковую прысутнасць у адказ на гэтыя атакі. Афіцыйна замірэнне, укладзенае Трампам з хусітамі два месяцы таму, усё яшчэ ў дзеянні, бо напады не былі накіраваныя на амерыканскія судны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках