13 жнiўня 2025, Серада, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі лесу давядзецца высекчы ў Беларусі праз буралом

10
Стала вядома, колькі лесу давядзецца высекчы ў Беларусі праз буралом

Як дзве з паловай тысячы футбольных палёў.

Учора СМІ расказвалі пра ўраган, які пракаціўся па ўсходзе краіны і прычыніў значныя разбурэнні на Віцебшчыне і Магілёўшчыне.

Мінлясгас паведамляе, што і мінулая ноч не выдалася спакойнай: шквалістыя вятры наламалі яшчэ нямала галінак.

Калі быць дакладным, то, з папярэдняй інфармацыі, ад начнога ветру ў Клімавіцкім лясгасе пацярпела блізу 300 гектараў лесу, якія патрабуюць правядзення суцэльных санітарных высечак.

Усяго, паводле аператыўных звестак, на Магілёўшчыне пад суцэльныя санітарныя высечкі пойдзе не менш як 1 800 гектараў лесу. Пры гэтым абследаванні ляснога фонду працягваюцца.

Колькі гэта — 1.800 гектараў? Адзін гектар — гэта квадрат 100х100 метраў. (Агульная плошча 7.140 квадратных метраў) Атрымліваецца, што высекчы давядзецца пашкоджаныя дрэвы з плошчы, роўнай прыкладна 2.521 футбольнаму полю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках