У Маскве вялікі пярэпалах
36- 11.07.2025, 19:24
- 72,354

Сілавікі ў паніцы спыняюць і абшукваюць фуры.
У Маскве і Падмаскоўі пачалі масава правяраць грузавыя аўтамабілі на фоне пагрозы новых нападаў беспілотнікаў. Паводле інфармацыі Telegram-канала "ВЧК-ОГПУ", у сталіцы Расеі ўведзеная павышаная баявая гатоўнасць, а ўсе сродкі абароны і схованкі прыведзеныя ў поўную гатоўнасць.
Практычна ўвесь асабовы склад Федэральнай службы аховы (ФСТ) выкліканы на службу. Са звестак крыніц, сілавікі асцерагаюцца паўтарэння сцэнару, які адбыўся ў пачатку чэрвеня ў Іркуцкай вобласці і іншых рэгіёнах Расеі.
Тады ўкраінская СБУ правяла паспяховую аперацыю пад назвай «Павуцінне», падчас якой ударныя дроны, запушчаныя прама з грузавікоў, атакавалі вайсковыя аэрадромы РФ, прычыніўшы вялізную шкоду.
Цяпер супрацоўнікі паліцыі на трасах вакол Масквы спыняюць і старанна надглядаюць кожны грузавік, у тым ліку невялікія «Газелі».
Адмысловая ўвага надаецца кузавам аўтамабіляў: сілавікі шукаюць магчымыя партыі ўдарных беспілотнікаў, якія могуць быць замаскаваныя пад звычайны груз.
Telegram-канал Baza пацвярджае інфармацыю аб узмоцненых праверках. Паводле іх звестак, апошнім часам колькасць надглядаў грузавога транспарту значна ўзрасла, а асабовы склад МНС пераведзены на ўзмоцненае дзяжурства.