У NATO пракаментавалі пастанову Трампа аб пастаўках зброі для Украіны
- 11.07.2025, 15:24
- 1,730

У Альянсе заявілі, што NATO працягвае працаваць над тым, каб забяспечыць падтрымку Украіне.
У Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы адрэагавалі на нядаўнюю заяву прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа аб тым, што ЗША будуць пастаўляць зброю Украіне праз NATO.
Прэс-сакратарка Альянсу Элісан Харт у адказ на запыт "Радыё Свабода" заявіла, што NATO працягвае працаваць над тым, каб забяспечыць падтрымку Украіне.
- Сябры Альянсу працягваюць працаваць над тым, каб забяспечыць Украіне падтрымку, неабходную для абароны ад расейскай агрэсіі. Гэта ўключае ў сябе тэрміновыя намаганні ў закупцы ключавых паставак са Злучаных Штатаў, у тым ліку сродкаў супрацьпаветранай абароны і боепрыпасаў, - цытуе яе выданне.