28 лiпеня 2025, панядзелак, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлопчыка, якога ў Шарамеццева беларус выцяў аб падлогу, выпісалі са шпіталя

10
Хлопчыка, якога ў Шарамеццева беларус выцяў аб падлогу, выпісалі са шпіталя

Пра гэта расказала Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці.

Хлопчыка, якога ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева беларус ударыў аб падлогу, выпісалі са шпіталя, паведамілі РБК у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці.

Аб стане дзіцяці не паведамляецца.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 23 чэрвеня ў зоне выдачы багажу ў аэрапорце Шарамеццева. Беларус падышоў да чужога дзіцяці, падняў яго на вышыню і з усяе сілы кінуў на падлогу. Першапачаткова паведамлялася, што мужчына прыляцеў з Кабула (Афганістан), але пазней высветлілася, што ён ляцеў транзітам з Егіпта ў Менск.

Пацярпелага малога медыкі ўвялі ў медыкаментозную кому. У яго дыягнаставалі адкрыты пералом чэрапа, гематомы і пералом хрыбта.

Ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх дзіця адключылі 1 ліпеня. Тады паведамлялася, што ён усё яшчэ ў цяжкім стане, але лекары выказвалі «асцярожны аптымізм», бо дынаміка акрыяння добрая. Некалькі дзён таму хлопчык пайшоў на папраўку і ўжо пачаў самастойна есці.

Мужчыне выставілі абвінавачанне ў замаху на забойства двухгадовага дзіцяці з хуліганскіх памкненняў (ч. 3 арт. 30, п.п. "у, і" ч. 2 арт. 105 КК РФ). Санкцыя артыкула прадугледжвае ад васьмі да дваццаці гадоў калоніі альбо пажыццёвае зняволенне.

26 чэрвеня расейскі суд задаволіў хадайніцтва следства і ўзяў абвінавачанага пад арышт на два месяцы. Са слоў мужчыны, ён знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра з дыягназам "шызафрэнія", судзімасці не мае, піша ТАСС. Ён жанаты, выхоўвае дзвюх дачок двух і трынаццаці гадоў. У яго ёсць рэгістрацыя ў Расеі на тэрыторыі Хімак. Мае сярэднюю адукацыю, працуе мантажнікам кабельных сетак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках