Буданаў заявіў, што «ведае больш» пра Трампа
5- 11.07.2025, 16:47
- 6,194

Ён намякнуў на перадачу важнай зброі Украіне.
ЗША прадоўжаць падтрымліваць Украіну, і найбліжэйшым часам магчымая пастаўка дадатковых сістэм супрацьпаветранай абароны. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп - дастаткова паслядоўны чалавек, не варта меркаваць аб ім па характарыстыках СМІ.
Пра гэта заявіў кіраўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яго інтэрв'ю выданню Bloomberg.
- Пазіцыя Трампа паслядоўная, не варта судзіць аб ім па характарыстыках СМІ...Як кіраўнік спецслужбы, я ведаю больш, - запэўніў ён.
Буданаў таксама дадаў, што падтрымка Украіны з боку ЗША працягнецца ўжо «найбліжэйшым часам». Ён выказаў меркаванне, што Вашынгтон можа даслаць дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны, у якіх Кіеў мае вялікую патрэбу.
Выданне нагадала, што Трамп 8 ліпеня загадаў аднавіць пастаўкі ўзбраення Украіне і раскрытыкаваў расейскага дыктатара Пуціна, абвінаваціўшы яго ў масавых забойствах мірнага насельніцтва.
Супрацоўніцтва выведак
Буданаў таксама заявіў, што супрацоўніцтва ўкраінскіх і заходніх выведвальных службаў можна ахарактарызаваць, як «выдатнае». Украіна з яго слоў, зараз залежыць ад ЗША ў плане абмену выведвальнай інфармацыяй, прынамсі, у пытаннях ранняга папярэджання аб ракетных запусках і доступу да спадарожнікавых здымкаў.
«Я не бачу ніякіх прыкмет таго, што нашае супрацоўніцтва ў службах бяспекі спыніцца. Гэта невыгодна ні нам, ні нашым партнёрам, бо яны атрымліваюць інфармацыю ад нас», - запэўніў кіраўнік ГУВ МА.
Буданаў таксама заклікае хаўруснікаў спыніць спадзявацца на тэхналогіі і вярнуцца да «чалавечай выведкі» - сетак шпіёнаў. Ён растлумачыў, што цяпер амаль усе еўрапейскія краіны «амаль пахавалі» традыцыйныя метады выведвальнай дзейнасці, што з'яўляецца няправільным.
«Кіньце верыць, што тэхнічная выведка зробіць усё. Ніхто не будзе абмяркоўваць і планаваць аперацыю на мабільным тэлефоне», - дадаў ён.