Расея закрывае генконсульства Польшчы ў Калінінградзе
5- 11.07.2025, 17:05
- 4,288

У МЗС Расеі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў РФ.
Расея пастанавіла адклікаць згоду на функцыянаванне генконсульства Польшчы ў Калінінградзе.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расейскага МЗС, інфармуе «Еўрапейская праўда».
У заяве ўказана, што 11 ліпеня ў МЗС Расеі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Расеі.
Яму ўручылі ноту, у якой гаворыцца, што закрыццё консульства ў Калінінградзе «стала адказам на закрыццё расейскага генконсульства ў Кракаве».
Расейскі бок адклікае згоду на функцыянаванне консульства Польшчы ў Калінінградзе з 29 жніўня.