Ехалі як на свята: УСУ разнеслі калону тэхнікі РФ
4- 11.07.2025, 18:14
- 7,498

Расейцаў разбілі на Ліманскім кірунку.
Байцы УСУ адбілі механізаваны штурм расейцаў на Ліманскім кірунку. Акупанты рухаліся на БМП і танку з размінавальным нажом. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале батальёна SIGNUM.

Самі ўкраінскія абаронцы называюць гэты расейскі штурм – штурм без шанцаў.
Так, раніцай УС РФ пайшлі ў наступ на адным з адрэзкаў фронту на Ліманскім кірунку. Выведка 81 ААэМБр выявіла калону варожай бронятэхнікі – танк з размінавальным нажом, а за ім – дзве БМП.
«Ішлі ўпэўнена. Як быццам ужо святкавалі перамогу. Але нядоўга», – пракаментавалі варожы наступ байцы батальёна SIGNUM.
Убачыўшы танкі, байцы падраздзялення паднялі ў неба дроны. Таксама ў знішчэння варожай тэхнікі задзейнічалі і іх сумежнікі ды адпрацавалі па сярэдняй БМП.
Далей байцы SIGNUM пабілі танк. Кумулятыўны зарад прыляцеў дакладна ў кабіну кіроўцы, чаму танк спыняецца.
Апошняя БМП спрабавала аб'ехаць, але не паспела. FPV-дрон яе дагнаў і падбіў.
Аперацыю завкончылі паўторным нападам. Уся калона – спынілася ад паразаў, на чым уласна, штурм і спыніўся.