«Убачыце, што будзе далей»: Трамп паабяцаў адказ Крамлю
34- 11.07.2025, 19:24
- 32,546

Прэзідэнт ЗША адрэагаваў на атаку РФ на Харкаў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на расейскі ўдар «Шахедамі» па радзільным доме ў Харкаве раніцай 11 ліпеня.
Аб гэтым ён сказаў журналістам падчас брыфінгу перад візітам у штат Тэхас, паведамляе Цензор.НЕТ.
Трамп адказаў на пытанне рэпарцёра, як ён ставіцца да сённяшняй атакі РФ па Украіне.
«Я ведаю [пра атаку]. Вы ўбачыце, што будзе адбывацца далей», - дадаў ён.
Нагадаем, 11 ліпеня прыблізна а 5:30 расейскія вайскоўцы атакавалі Салтоўскі раён Харкава, ужыўшы беспілотныя лятальныя апараты - папярэдне, тыпу «Герань-2». Там размешчаны радзільны дом. 9 пацярпелых, сярод іх немаўля.