Пяскоў пасля абяцання Трампа «разбамбіць Маскву» спалохаўся адказваць СМІ
1- 11.07.2025, 19:36
- 5,690

Папрасіў адрасаваць пытанні ў Белы дом.
Словы Дональда Трампа аб тым, што ён падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміна абяцаў Уладзіміру Пуціну «разбамбіць Маскву», выклікалі каментар Дзмітрыя Пяскова. Журналістка спытала прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна аб тым, ці была вышэйзгаданая заява, калі так, то калі і як Крэмль ставіцца да такіх інфармацыйных зліваў. Пра гэта паведамляе Dialog.UA.
Спікер Крамля назваў пытанне некарэктным, нагадаўшы, што сваю заяву Дональд Трамп зрабіў у 2024 годзе на сустрэчы з «донарамі» партыі ў ЗША. «Я працую ў Расеі, дзякуй Богу», - паспрабаваў адхрысціцца ад дыялогу дыпламат.
Пяскоў адзначыў, што зараз у інфармацыйнай прасторы мноства фэйкаў і Крэмль не можа пацвердзіць або адпрэчыць словы Трампа. Журналістка не адступала і зноў спытала аб тым, ці выказваў Трамп свае пагрозы Пуціну.
«Тэлефонных размоў у той час не было. Наколькі я разумею, гаворка ідзе пра перыяд, калі Трамп яшчэ не быў прэзідэнтам ЗША», - адзначыў спікер Крамля. У апошнім Дзмітрый Пяскоў памыліўся, бо размова з «донарамі» сапраўды адбылася ў 2024 годзе, тады Трамп распавядаў пра абяцанні, якія даваў Уладзіміру Пуціну падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміна (2017-2021).
«Рэкамендую адрасаваць свае пытанні ў Белы дом», - рэзюмаваў дыпламат.